Полк існуе не ў апошнюю чаргу дзякуючы падтрымцы і данатам. Таму нам важна быць адкрытымі і шчырымі …

Полк існуе не ў апошнюю чаргу дзякуючы падтрымцы і данатам. Таму нам важна быць адкрытымі і шчырымі з нашымі партнёрамі і валанцёрамі. Прадстаўляем вам вынікі незалежнага аўдыту і фінансавую справаздачу за перыяд з 1 ліпеня 2022г. па 1 лістапада 2023г.

Дзякуючы Вам мы закрывалі наступныя патрэбы:

– рамонт машын і запчасткі да іх;
– абсталяванне ўласнага СТА;
– прыдбанне дронаў, іх абслугоўванне і рамонт,
– прыдбанне транспартных сродкаў;
– набыццё прылад сувязі і абсталявання;
– паліва;
–  набыццё медабсталявання і медыкаментаў;
– прыдбанне абсталявання для прэс-службы: камер, святла;
– закрыццё гаспадарчых патрэб баз дыслакацыі Палка (кухонныя, бытавыя, санітарна-гігіенічныя прыналежнасці, тэхнічнае абсталяванне, бягучыя рамонты, аплата камунальных паслуг),
– экіп (тактычныя навушнікі, тактычныя акуляры, РПС, заплечнікі, тэрмабялізна, абутак, бронекамізэлькі і пліты да іх, каліматары і іншае),
– вытраты на аперацыі кіберпартызанаў (узламанне баз дадзеных і спампаванне дакументаў па ваенным тэхналогіям расейцаў,
дыверсійныч атакі на сеткі рэжымаў Беларусі і расеі, атрыманне разведдадзеных для Украіны, верыфікацыя беларусаў, як дабраахвотнікаў, так і звычайных грамадзян, падтрымка кібербяспекі жыхароў Беларусі, у тым ліку, інфарматараў, тэхнічная дапамога ПКК), і іншае.


Не менш важным складнікам нашых рэсурсаў з’яўляюцца сродкі з фонда ўзаемадапамогі, з якіх мы закрываем сацыяльныя патрэбы Палка, такія як:
– матдапамога параненым,
– выдаткі на пахаванне загінуўшых,
– матдапамога родным загінуўшых,
– дастаўка родных на пахаванне, іх пражыванне і харчаванне на гэты час,
– аплата выдаткаў па транспартыроўцы праха пры неабходнасці,
– закрыццё тэрміновых вытрат Палка, калі данатаў не хапае.

Мы бясконца ўдзячны кожнаму і кожнай, хто дапамагае і падтрымлівае Полк.

Жыве Беларусь! Слава Украіне!  Разам да Перамогі!

З поўнай справаздачай можна азнаёміцца па спасылцы.