Час падвесьці вынікі аднаго з важных этапаў майго жыцця.Мяне камісавалі па стану здароўя. Хвароба па…

Час падвесьці вынікі аднаго з важных этапаў майго жыцця.

Мяне камісавалі па стану здароўя. Хвароба павязана з “захистам батьківщини” (ныркі не перажылі Бахмут). Хаця для мяне фармуліроўка гучыць трошкі дзіўна, бо “батьківщина” у мяне адна. Аб ёй Янка Купала напісаў верш “Спадчына”

Мае мэты застаюцца тымі ж – параза расеі як імперыі і вызваленне Беларусі.

Я бачыў сябе больш эффектыўным у гэтай справе на нулі. Зараз буду шукаць іншыя сродкі набліжэння сваей мэты.

Апошнія тры гады я ставіў сваю мэту на першае месца, ахвяруючы асабістым. Зараз планую цверда стаць на ногі (бо каму я змагу дапамагчы, калі сам не буду здольны паклапаціцца пра сябе). Пры гэтым ніколі не прамяняю свой шлях на ўладкаванае жыцце беларуса-хатаскрайніка са здаровымі ныркамі ў Беларусі альбо ў эміграцыі.

Мой шлях (пратэст, вымушаная міграцыя, удзел у баявых дзеяннях супраць расейскіх акупантаў) – мой асабісты выбар, які для мяне з’яўляецца адной з галоўных каштоўнасьцяў.

Дзякуй усім, хто быў і працягвае быць побач на гэтым шляху.

Тэма Беларусі мяне хвалюе як і раней. Прысвячаць ёй больш часу я планую па меры вырашэння асабістых задач (дакументы, працаўладкаванне, лекаванне).

Беларусь будзе вольнай
Вызваляць яе я гатовы нават без нырак.