Любыя беларусы!
Калядная вячэра — гэта святая традыцыя, калі ўсёй вялікай сям’ёй збіраюцца за святочным сталом у сваёй хаце.
Але ўжо які год запар беларусы рыхтуюцца да Новага года ў розных кутках свету на выгнанні, за кратамі турмаў і ізалятараў, пад варожымі абстрэламі ў сцюдзёных акопах…
Усё ж мы безупынна дбаем над нашым святам.
Дзве тысячы дваццаць трэці быў цяжкім, не без стратаў і расчараванняў. Але кожны з нас рабіў свой унёсак — і цяпер мы яшчэ на адзін год бліжэй да перамогі!
Гэтымі днямі тысячы беларускіх ваяроў гатуюць святочныя стравы на пазіцыях: чарговы год далёка ад сваіх хатаў. Але з Беларуссю ў сэрцах. З цвёрдым намерам вярнуцца дадому. А гэта самаахвярнасць, адданасць, гэта штодзённая руплівая праца, гэта той шлях які мы маем прайсці разам.
Любыя беларусы, з вялікай удзячнасцю за вашую падтрымку,
віншуем з новым 2024 годам. Мы не чакаем таямнічага падарунка ад святога Мікалая, а тут і зараз рыхтуем нашае свята і нашу перамогу!
Шановні друзі, дорогі українці! Вже майже два роки ми, бійці Полку імені Кастуся Калиновського, перебуваємо тут, в Україні, та допомагаємо захищати країну від навали зі сходу. Для нас велика честь боротися пліч-о-пліч з гідним і незламним українським народом. З великою вдячністю за підтримку та розуміння сьогодні ми вітаємо кожного українця та українку з прийдешнім 2024 роком. Звичайно, приємно сподіватися на новорічне диво, але ми розуміємо, що надійніше створити диво своїми руками. Тому докладемо максимум зусиль – готуємо нашу перемогу разом!