Два байцы мінамётнага разліку БПЛА паранены падчас баявога задання, сабака Магнус выратаваў іх

Полк імя Кастуся Каліноўскага #Вайна #Войска

Страты ў Палку

Сёння падчас выканання баявога задання былі паранены два байцы мінамётнага разліку БПЛА імя Мікіты Крыўцова.
Іх жыццю на дадзены момант нічога не пагражае.

Ваяры выжылі дзякуючы даберману Магнусу. Сабака быў побач у шэрагу баявых задач. На гэты раз цаной свайго жыцця ён выратаваў групу людзей ад смерці і раненняў.
Пабрацімы выражаюць спачуванні гаспадару Магнуса і жадаюць найхутчэйшага ўзнаўлення параненым.
Жыве Беларусь.