Полк Каліноўскага абвяшчае пра вялікі збор на дроны Mavic 3T і Mavic 3 PRO, а таксама на рыштунак для FPV дронаў і бомбераў
Вадзім Кабанчук — нова абраны Прадстаўнік па абароне і нацыянальнай бяспецы ў Аб’яднаным пераходным кабінеце — заклікаў падтрымаць збор на дроны для Палка Каліноўскага.
На канферэнцыі «Новая Беларусь», якая гэтымі днямі праходзіць у Вільні, адбылася панэль, прысвечаная беларускім добраахвотнікам.
Былы ваяр палка Аляксандр «Кусь» Клачко зазначыў:
«Вяртанне ў Беларусь – гэта задача якую мы павінны зрабіць разам, без вас мы гэтага не зробім»
Беларускія ваяры ва Украіне разлічваюць на вашую падтрымку! Разам да перамогі!