Праваабарончы цэнтр «Вясна» абвясціў 21 траўня Днём палітвязня ў Беларусі. У гэты дзень год таму ў шклоўскай калоніі №17 пры нявысветленых абставінах памёр палітзняволены актывіст з Бярозаўкі Вітольд Ашурак. Праваабаронцы заклікаюць узгадаць сёння Вітольда, выказаць салідарнасць з усімі палітвязнямі Беларусі і ў чарговы раз запатрабаваць ад уладаў іх вызвалення.