Заўтра, 24 жніўня, беларусы Варшавы далучаюцца да святкавання Дня Незалежнасці Украіны.
Сёлета цяжка святкаваць і радавацца, бо паўгода як ідзе вайна, якую развязала Расія супраць Украіны.
Украінцы змагаюцца мужна і годна на ўсіх магчымых франтах: салдаты – са зброяй у руках, лекары – у шпіталях, валанцёры – грашыма і рыштункам, дапамогай бежанцам і прыцягненнем увагі да Украіны.
Прыходзьце ж адсвяткаваць Незалежнасць, за якую мы ўсе змагаемся, аддаць даніну памяці загінулым у вайне, выказаць салідарнасць з Украінай ды падтрымаць украінцаў.