Шведскае тэлебачанне SVT.se рыхтуе дакументальны фільм пра Нобелеўскага лаўрэатара і праваабаронцу «Вясны» Алеся Бяляцкага і запрашае беларусаў прыняць удзел.
«Мы хочам сабраць розныя галасы пра тое, што значыць Нобелеўская прэмія міру для беларусаў», — кажуць шведскія журналісты.
Каб прыняць удзел, трэба: 1) запісаць кароткі відэазварот 2) адказаць у ім на пытанне: што б вы пажадалі сёлетняму Нобелеўскаму лаурэату Алесю Бяляцкаму? 3) даслаць відэа ў тэлеграм @Spring96info ці на пошту [email protected]