10 снежня, у Міжнародны дзень абароны правоў чалавека і уручэння Нобелеўскай прэміі міру, Ігар Шугалееў паказвае ў Варшаве свой перформанс“375 0908 2334. Цела, якому вы тэлефануеце, зараз недаступнае”.
375 – тэлефонны код Беларусі. 0908 – дата прэзідэнцкіх выбараў. 2334 – артыкул, па якім асуджалі людзей.
У суправаджэнні жывой відэапраекцыі і гучнага цікання гадзінніка Шугалееў падвяргае сябе катаванням, праз якія прайшлі пратэстоўцы ў Беларусі.
Па спектаклі будзе дыскусія:
Як абарона правоў аднаго чалавека становіцца абаронай правоў усіх людзей Што рабіць і як дзейнічаць, калі вы не праваабаронца Ці варта гэта рабіць
Вядуць размову Іна Кавалёнак і Катажына Скопец.
Уваход вольны, але абавязковы запіс праз мэйл [email protected] альбо па нумары +48736096199.
Дата: 10 снежня Час: 19.00 (час мясцовы) Месца: Warszawskie Obserwatorium Kultury, ul. Marszałkowska 34/50, Варшава