Цела, якому вы тэлефануеце, зараз недаступнае…10 снежня, у Міжнародны дзень абароны правоў чалавек…

Цела, якому вы тэлефануеце, зараз недаступнае

10 снежня, у Міжнародны дзень абароны правоў чалавека і уручэння Нобелеўскай прэміі міру, Ігар Шугалееў паказвае ў Варшаве свой перформанс “375 0908 2334. Цела, якому вы тэлефануеце, зараз недаступнае”.

375 – тэлефонны код Беларусі.
0908 – дата прэзідэнцкіх выбараў.
2334 – артыкул, па якім асуджалі людзей.

У суправаджэнні жывой відэапраекцыі і гучнага цікання гадзінніка Шугалееў падвяргае сябе катаванням, праз якія прайшлі пратэстоўцы ў Беларусі.

Па спектаклі будзе дыскусія:

Як абарона правоў аднаго чалавека становіцца абаронай правоў усіх людзей
Што рабіць і як дзейнічаць, калі вы не праваабаронца
Ці варта гэта рабіць

Вядуць размову Іна Кавалёнак і Катажына Скопец.

Уваход вольны, але абавязковы запіс праз мэйл [email protected] альбо па нумары +48736096199.

Дата: 10 снежня
Час: 19.00 (час мясцовы)
Месца: Warszawskie Obserwatorium Kultury, ul. Marszałkowska 34/50, Варшава

#БЗ_афіша

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну