Навіны
*
BULBA FEST! Далучайцеся да нас на Bulba Fest — унікальнае сьвята культуры, смаку й добрай музыкі! Пр…
*
У Беларускай прасторы «Робім разам» у Варшаве адкрылася ўнікальная выстава плакатаў розных аўтараў …
*
Чем будет заниматься Пушилин в Минске?По информации BELPOL визит оккупанта Д.Пушилина не является сл…
*
Режим недоволен БРСМВ распоряжении BELPOL оказался документ, предназначенный «для внутреннего пользо…
*
Мінскае аддзяленне УП “Беларуская гандлева-прамысловая палата” (далей БелГПП) арганізуе з 28 верасня…
*
19 верасня 1991 бел-чырвона-белы сцяг і герб “Пагоня” былі зацверджаны дзяржаўнай сімволікай рэспубл…
*
19 верасня 1991 бел-чырвона-белы сцяг і герб “Пагоня” былі зацверджаны дзяржаўнай сімволікай рэспубл…
*
Добрага ранку ўсім! Сёння чацвер і традыцыйна мы запрашаем на біблійныя чытанні! З верасня месяца мы…
*
Курс размоўнай ангельскай мовы «Talk to Me»Разам з Кацярынай, білінгвай і міжкультурнай камунікатарк…

Прагляд цырымоніі ўручэння Нобелеўскай прэміі міру: розныя гарады, розныя краіны!У суботу, 10 снежн…

*

Прагляд цырымоніі ўручэння Нобелеўскай прэміі міру: розныя гарады, розныя краіны!

У суботу, 10 снежня, беларусы па ўсім свеце збіраюцца разам, каб глядзець трансляцыю цырымоніі ўручэння Нобелеўскай прэміі міру ў Осла.

Сёлета ж ёю ўганараваны праваабаронца Алесь Бяляцкі!

“Будзьма разам!” сабралі гарады, дзе беларусы збіраюцца глядзець цырымонію, – каб вы маглі далучыцца! (У алфавітным парадачку!)

Брусель:

Дата: 10 снежня
Час: з 14.00 да 15.00
Месца: Albertine plein Brussel

Варшава:

У Беларускім Моладзевым Хабе адзначаюць Дзень правоў чалавека.

 11.00-12.30 дэбаты з удзелам беларускіх і польскіх арганізацый “Праблемы з правамі чалавека ў Беларусі”;

 12.30-13.00 мітынг перад Хабам: выступ праваабаронцаў/актывістаў арганізацый;

 13.00-14.30 на плошчы перад Хабам і ў самім Хабе – прагляд трансляцыі ўзнагароджання Нобелеўскай прэміяй з Осла.

Дата: 10 снежня
Час: з 11.00 (час мясцовы)
Месца: Беларускі Моладзевы Хаб, plac Konstytucji, 6, Варшава

Вільня:

Беларусы Вільні збіраюцца ў Цэнтры беларускай супольнасці і культуры.

Дата: 10 снежня
Час: з 13.00 (час мясцовы)
Месца: Цэнтр беларускай супольнасці і культуры, Vilniaus 20, Вільня

Лодзь:

Тут глядзяць цырымонію і разам з ёю серыю лекцый лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі міру, а пасля абмяркоўваюць.

Дата: 10 снежня
Час: 12.30 (час мясцовы)
Месца: Biblioteka Wolność, plac Wolności 4, Лодзь

Лондан:

Тут збіраюцца ў офісе Згуртавання беларусаў у Вялікай Брытаніі.

Дата: 10 снежня
Час: з 12.00 да 13.30 (час мясцовы)
Месца: Association of Belarusians in Great Britain, 52 Penn Rd London N7 9RE

Прага:

Тут збіраюцца ў Беларускай Клубоўні. Пачастункі і напоі вітаюцца!

Дата: 10 снежня
Час: з 12.00 да 14.30 (час мясцовы)
Месца: Беларуская Клубоўня,  5 května 1043/32, Прага

Талін:

Трымайце адрас! Каб увайсці ў будынак, непасрэдна на месцы напішыце @FidelBY ці патэлефануйце на нумар 5838 6775 (Сяргей).

Дата: 10 снежня
Час: 14.00 (час мясцовы)
Месца: Workland Vabaduse, Pärnu mnt 12, Талін

Тбілісі:

Тут трансляцыя адбудзецца ў межах Тыдня правоў чалавека, які праходзіць у Тбілісі з панядзелка.

Просяць рэгістравацца па гэтай вось спасылцы і апранацца святочна.

Дата: 10 снежня
Час: з 16.00 да 17.30 (час мясцовы)
Месца: прастора “Кропка” (адрас паведамяць зарэгістраваным), Тбілісі

Далучайцеся да прагляду!

#БЗ_афіша

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну