Навіны
*
BULBA FEST! Далучайцеся да нас на Bulba Fest — унікальнае сьвята культуры, смаку й добрай музыкі! Пр…
*
У Беларускай прасторы «Робім разам» у Варшаве адкрылася ўнікальная выстава плакатаў розных аўтараў …
*
Чем будет заниматься Пушилин в Минске?По информации BELPOL визит оккупанта Д.Пушилина не является сл…
*
Режим недоволен БРСМВ распоряжении BELPOL оказался документ, предназначенный «для внутреннего пользо…
*
Мінскае аддзяленне УП “Беларуская гандлева-прамысловая палата” (далей БелГПП) арганізуе з 28 верасня…
*
Добрага ранку ўсім! Сёння чацвер і традыцыйна мы запрашаем на біблійныя чытанні! З верасня месяца мы…
*
Курс размоўнай ангельскай мовы «Talk to Me»Разам з Кацярынай, білінгвай і міжкультурнай камунікатарк…
*
Калі мы здамося – лягчэй не стане.Беларусь будзе вольнай….
*
Уладзімір Някляеў прэзентаваў новы зборнік вершаўПрэзентацыя прайшла ў беларускай прасторы ў Варшав…

Сабралі падборку адукацыйных магчымасцей першай паловы снежня. Як заўжды – усё бясплатна! А калі хоч…

*

Сабралі падборку адукацыйных магчымасцей першай паловы снежня. Як заўжды – усё бясплатна! А калі хочаце атрымліваць больш навін і карысных спасылак – падпісвайцеся на нашу рассылку!

Фонд грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства прапануе бясплатны доступ да анлайн-курсаў FutureLearn і TechSoup па схеме ваўчараў. Абярыце да 3 курсаў са спісу FutureLearn або TechSoup і запоўніце форму заяўкі.
Дэдлайн: 31 снежня.

Free Belarus Center запускае набор у анлайн-школу для актыўных беларусаў і беларусак «ПераменNOW». Школа прысвечана тэме напісання праектных заявак і выкарыстання платформ для пошуку фінансавання: грантрайтынг, краўдфандынг, Patreon.
Дэдлайн: 10 снежня.

Фонд ім. Фрыдрыха Эберта і Прэс-клуб Беларусь запрашаюць прыняць удзел у прэзентацыі вынікаў даследавання «Беларуская нацыянальная ідэнтычнасць у 2022 годзе».
Калі: 12 снежня ў 17:00 (па Мінску).

Free Belarus Center прымае заяўкі на акселератар жаночага лідарства для беларусіх актывістак. Удзельніцы пройдуць трэнінг па ўзмацненні лідарскіх якасцяў, праектнага менеджменту, навыкаў вядзення перамоваў, працы з медыя, асертыўнасці. Лепшыя ініцыятывы чакае падтрымка ад 500 да 2000 USD.
Дэдлайн: 16 снежня.

Праграма Humanities/ Art/ Theater прапануе пазнаёміцца з анлайн-курсамі па гендарных даследаваннях і сацыяльнай экалогіі. Праграма прадугледжвае магчымасць выканання заданняў для атрымання сертыфікатаў.
Дэдлайн: 18 снежня.

SOS-Дзіцячыя вёскі Беларусь шукаюць у каманду каардынатар_ку праекта. Сярод абавязкаў: агульны менеджмент праекта, арганізацыя і правядзенне мерапрыемстваў, падбор персанала, камунікацыя з партнёрамі. Рэзюмэ прымаюць на пошту [email protected].

#магчымасці