Дэпутаты прынялі законапраект, які дазваляе пазбаўляць грамадзянства беларусаў па нараджэнні, асуджаных за «экстрэмізм»
Палата прадстаўнікоў у двух чытаннях прыняла законапраект аб змяненні закона «Аб грамадзянстве Рэспублікі Беларусь», у адпаведнасці з якім улады змогуць пазбаўляць грамадзянства беларусаў па нараджэнні.
Згодна з праектам закона, улады змогуць пазбаўляць грамадзянства тых, хто быў асуджаны па адным з пералічаных у ім 55 артыкулаў КК, нават «калі асоба знаходзіцца за межамі Рэспублікі Беларусь», паведамляе @mediazona_by.
Сярод гэтых артыкулаў — распальванне варожасці (артыкул 130 КК), наёмніцтва (артыкул 133 КК), акт тэрарызму (артыкул 289 КК), стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім (артыкул 361 КК) і іншыя.
Адзначым, што гэта супярэчыць арт. 10 Канстытуцыі — ніхто не можа быць пазбаўлены грамадзянства Рэспублікі Беларусь ці права змяніць грамадзянства.
Крыніца: ПЦ “Вясна”
Беларусы Замежжа | Даслаць навіну