Працэс адбору ў КР завершаны на 80%. Ёсць і вострыя моманты
Працягваем празрысты працэс рэформы Каардынацыйнай рады і трымаем вас у курсе ўнутраных працэсаў. На сёння мы ўжо верыфікавалі ўсе заяўкі арганізацый і свабодных вылучэнцаў.
Як праходзіла верыфікацыя?
Падчас верыфікацыі працоўная каманда правярала чалавека па сваіх каналах, а пры неабходнасці звязвалася з асобай, пазначанай як верыфікатар. Гэта заняло шмат часу, але бяспека ўсіх сяброў і сябровак КР — самая важная рэч. Мы не можам дазволіць сабе ўцечкі інфармацыі.
Працэс адбору арганізацый завершаны на 80%, рашэнні аб прыняцці прымаюцца калегіяльна прамым галасаваннем дзейных сяброў і сябровак КР.
А што за вострыя моманты?
Як у любой дэмакратычнай структуры, не абыходзіцца і без вострых момантаў: зараз абмяркоўваецца, як прымаць у КР дыяспаральныя структуры. Справа ў тым, што заяўкі дасылалі парасонавыя дыяспаральныя арганізацыі і лакальныя суполкі актывістаў і актывістак замежных гарадоў.
Мы вырашылі абраць новых сяброў і сябровак якасна і павольна, а не хутка і без праверкі. Каардынацыйная рада імкнецца да таго, каб яе новы склад быў актыўным дзейным органам, здольным апрацоўваць запыты розных беларусаў і беларусак і дапамагаць ім набліжаць Новую Беларусь.