Планы на вечар. «Беларускі супраціў. Сямейныя гісторыі»
Андрэй Куціла, вядомы рэжысёр і пераможца знакамітых кінафестываляў, зняў фільм пра беларусак, якія рызыкуюць усім, калі далучаюцца да пратэстаў.
У стужцы некалькі сямейных гісторый, якія паказваюць, як асабісты супраціў аднаго чалавека пашырыўся да маштабаў цэлай Беларусі.
Некалькі гераінь… Некалькі нібыта розных гісторый…
«Такое ўражанне, што я пачынаю станавіцца халаднакроўнай. Пішуць у навінах, я чытаю-чытаю і ўжо спакойна ўсё ўспрымаю. Мама кажа: як ты вытрымліваеш? Проста адключаюцца пачуцці. Тое, што раней мяне б пакрыўдзіла ці раніла, зараз ужо не так раніць. І гэта пужае. Якой буду я? Ці не стану я страшным чалавекам? Ці не змянюся я назаўсёды?».
Такімі пытаннямі задаецца адна з гераінь, жыццё якой пасля 2020 моцна змянілася.