​#dissidentby Анархісты апасаюцца за сваё жыцце ў калоніі ў Ваўкавыску!У ПК-11, Ваўкавыск, знаходзя…

#dissidentby

Анархісты апасаюцца за сваё жыцце ў калоніі ў Ваўкавыску!

У ПК-11, Ваўкавыск, знаходзяцца два палітвязня-анархіста – Мікіта Емельянаў (6 гадоў пазбаўлення волі) і Сяргей Раманаў (20 гадоў пазбаўлення волі).

Паступаюць трывожныя паведамленні, што з боку адміністрацыі на анархістаў аказваецца вялікі ціск – іх рэгулярна змяшчаюць у ШЫЗА ці ПКТ. Акрамя таго, з дазволу адміністрацыі адбываюцца правакацыі, якія пагражаюць жыццю і здароўю вязняў. Лісты да іх з важнай інфармацыяй не прапускаюць нават ад сваякоў.

Сяргей і Мікіта вымушаны шукаць шляхі для таго, каб застрахаваць сваё жыццё. Яны апасаюцца, што іх напаткае трагічны лёс Вітольда Ашурка.

Заклікаем да распаўсюду інфармацыі, а таксама нагадваем, што палітвязні злачыннага рэжыму Лукашэнка – першы фронт барацьбы з дыктатурай!