Валерый Сахашчык падсумаваў працу ў Аб’яднаным Пераходным Кабінеце

Беларусы Замежжа

«Расія прыкладзе ўсе намаганні, каб распачаць новы імперскі праект са спробы анэксіі Беларусі. Нам трэба сціснуць зубы і прайсці гэты шлях да канца, іншых варыянтаў захавацца як нацыі ў нас няма»

Прадстаўнік па нацыянальнай абароне Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі Валерый Сахашчык падсумаваў вынікі сваёй працы, адказаў на пытанні аўдыторыі і павіншаваў беларусаў са святамі.

Валерый Сахашчык адзначыў, што за час сваёй працы ў Кабінеце ім з нуля была створана каманда, куды былі прыцягнуты выдатныя спецыялісты з Узброеных Сілаў РБ.

Важным дасягненнем стала наладжванне канструктыўнага супрацоўніцтва з кіраўніцтвам Узброеных Сіл Украіны. Вынікам гэтага стала стварэнне новай беларускай вайсковай часткі ў складзе УСУ, асноўнай мэтай якой з’яўляецца знізіць баявыя страты за кошт забеспячэння яе самым сучасным узбраеннем.

Сярод важных дасягненняў Сахашчык назваў праект «Паспалітае Рушэнне» — ваенна-патрыятычнае аб’яднанне беларусаў за межамі РБ з мэтай іх кансалідацыі і адраджэння нацыянальнай вайсковай культуры.

Акрамя таго, Сахашчык адзначыў сумесную працу з прадстаўніком па транзіце ўлады Паўлам Латушкам над праектам люстрацыі, што дазволіць без залішняй радыкалізацыі адасобіць добрасумленных супрацоўнікаў сілавых структураў ад асобаў, якія здзяйсняюць злачынствы супраць беларусаў.

Не засталася па-за ўвагай і падрыхтаваная камандай Сахашчыка прапанова па ўвядзенні санкцый супраць прадпрыемстваў ваенна-прамысловых комплексаў Беларусі і Расіі, якія ўдзельнічаюць у агрэсіі супраць Украіны.

Таксама прадстаўнік па нацыянальнай абароне адказаў на найбольш частыя пытанні, якія задаюць яму беларусы: чаму ён стаў удзельнікам дэмакратычнага руху і якія мэты перад сабой ставіць? чым ён займаецца ва Украіне і як ставіцца да Расіі? што ён думае пра раздзяленні ў асяродку дэмакратычных сіл Беларусі?

Валерый Сахашчык павіншаваў беларусаў з Раством і Новым годам, і пажадаў усім міру і бяспекі. Ён выказаў надзею, што беларускаму народу хопіць розуму і вытрымкі годна прайсці праз усе выпрабаванні і ўвайсці ў сям’ю народаў Еўропы.

Поўнае выступленне — у відэа па спасылцы:

https://www.youtube.com/watch?v=P7bwjopa4dU

@CabinetBelarus

Валерий Сахащик: отчет о работе Департамента нацбезопасности Беларуси

Руководитель Департамента национальной безопасности в составе Объединенного Переходного Кабинета демократических сил Беларуси Валерий Сахащик отчитался о работе ведомства, а также ответил на следующие вопросы беларусов:

Каковы причины моего активного участия…