Навагодні зварот Старшыні Рады БНР Івонкі Сурвіллы
Дарагія мае суродзічы-беларусы, Чым цяжэйшае нашае жыцьцё, тым лягчэй пераадольваюць бяду тыя з нас, хто верыць у будучыню.
Шмат дзесяцігодзьдзяў беларусы, раскіданыя пасьля Другой сусьветнай вайны па сьвеце, верылі, што дачакаюцца таго дня, калі вернуцца ў свой родны край. На кожным сьвяткаваньні Дня Волі ці Дня Герояў прыпаміналі, што не было тае імпэрыі, якая з часам не развалілася. Разваліцца і гэтая, і тады адродзіцца наш вольны незалежны край.
І яны дачакаліся. Хаця воля нашая доўга не пратрывала, усё ж мы памятаем той слаўны дзень 25 жніўня 1991 году, калі наш край зноў абвесьціў сябе вольнай і незалежнай дзяржавай.
На жаль, мы не былі яшчэ гатовыя, каб абараніць гэтую волю і незалежнасьць. Вораг зноў адабраў іх у нас.
Але мы дасюль верым, што і цяперашняя няволя ня будзе вечнай. Як кажа наш нобэлеўскі ляўрэят Алесь Бяляцкі, “я веру, бо ведаю, што пасьля зімы прыйдзе вясна”. Мае дарагія суродзічы, разваліцца й гэтая імпэрыя зла, і мы будзем зноў “людзьмі звацца”. Я моцна веру ў гэта, бо я дакладна гэта ведаю.
І гэтым разам мы будзем гатовыя бараніць сваю дзяржаву. Гора нас навучыла цаніць вялікую каштоўнасьць, якой ёсьць воля. Дык з глыбіні сэрца жадаю ўсім вам: не губляйце веры! Бо на нашым баку Божая воля і нашая бясконцая любоў да свайго краю.
З Новым годам, мае дарагія суродзічы!
Жыве Беларусь, і будзе жыць!
https://www.youtube.com/watch?v=IESPm1ubGuY
Беларусы Замежжа | Даслаць навіну
Чым цяжэйшае нашае жыцьцё, тым лягчэй пераадольваюць бяду тыя з нас, хто верыць у будучыню.
Шмат дзесяцігодзьдзяў беларусы, раскіданыя пасьля Другой сусьветнай вайны па сьвеце, верылі, што дачакаюцца таго дня, калі вернуцца…