Прадстаўніца па нацыянальным адраджэнні Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Аліна Коўшык, Беларускі ПЭН-цэнтр, грамадская кампанія «Будзьма беларусамі!», платформа «Інбелкульт 2.0» запрашаюць на канферэнцыю «Інстытут беларускай кнігі: мары аб будучыні», якая мусіць стаць устаноўчым сходам па заснаванні Інстытута беларускай кнігі.
Ва ўмовах бесперапыннай барацьбы рэжыму супраць беларускай кнігі, калі ў спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў» уносяцца ўсё новыя і новыя беларускія мастацкія і гістарычныя выданні, канферэнцыя стане пляцоўкай для пошуку якасна новых рашэнняў па захаванні і развіцці беларускай кніжнай справы як базавага элемента нацыянальнай культуры.
Удзельнікі канферэнцыі абмяркуюць актуальныя пытанні, якія абмяркуюць удзельнікі канферэнцыі:
распаўсюду беларускай кнігі
прэзентацыі яе на міжнароднай арэне
фарміраванні беларускага кніжнага рынку
магчымасць заснавання спецыяльнай установы — Інстытута беларускай кнігі.
Канферэнцыя пройдзе ў Варшаве 21 студзеня ў гібрыдным фармаце. Для ўдзелу ў якасці арганізатара дыскусіі ці круглага стала, выступоўцы або слухача неабходна прайсці рэгістрацыю.
Сувязь з арганізатарамі мерапрыемства: [email protected]