Учора, 18 студзеня ў Гістарычным музеі Стакгольма прайшла ўрачыстая імпрэза, прысвечаная 160-годдзю пачатку Студзеньскага паўстання 1863 года супраць расійскай акупацыі, таксама вядомага ў Беларусі як паўстанне Кастуся Каліноўскага.
Імпрэза была арганізавана пасольствамі Літвы, Польшчы, Украіны, Народнай амбасадай Беларусі ў Швецыі , а таксама польскім і ўкраінскім інстытутамі ў Стакгольме.
Цэнтральнай тэмай выступаў была вайна ва Украіне і барацьба з расейскім акупацыйным рэжымам Лукашэнкі ў Беларусі – як працяг той барацьбы з расейскім імперыялізмам, якую 160 гадоў таму вялі нашы продкі.
Ва ўрачыстым канцэрце прынялі ўдзел Хор Беларусаў Швецыі, артысты польскай Філармоніі ім. Рамуальда Траўгута, літоўскія, шведскія і ўкраінскія артысты. На прыканцы канцэрта Хор Беларусаў Швецыі выканаў гімн Украіны ў знак салідарнасці з украінскім народам, які зараз змагаецца з рашысцкай агрэсіяй.
Фота: Kania NordFOTO / Польскі інстытут у Стакгольме.
Народныя Амбасады | Ананімны зварот