– Каго любіш?- Беларусь люблю.- То ўзаемна!Менавіта так віталіся паўстанцы-каліноўцы 160 гадоў таму….

– Каго любіш?
– Беларусь люблю.
– То ўзаемна!

Менавіта так віталіся паўстанцы-каліноўцы 160 гадоў таму. Мы памятаем іх мужны ўчынак, дзякуючы катораму Беларусь жыла ў нас і стала незалежнай дзяржавай, калі наспеў час.

23 студзеня 2023 – панядзелак – у Варшаве (Cytadela, Brama Straceń) адбудзецца ўрачыстае адзначэнне 160-ай гадавіны паўстання 1863 года пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага.

Ва ўрачыстасці возьмуць удзел лідары і прадстаўнікі народаў, якія 160 гадоў таму паўсталі супраць расійскага царызму дзеля свабоды: Andrzej Duda – прэзідэнт Польшчы, Gitanas Nausėda – прэзідэнт Літвы, Святлана Ціханоўская – дэмакратычная лідарка Беларусі.

Запрашаем усіх беларусаў Варшавы і іншых гарадоў прыняць удзел у акцыі памяці.

Бярыце з сабою нацыянальныя сцягі, плакаты.

Адрас: Warszawa – Cytadela – Brama Straceń, ul. Karola Levittoux 6

Беларускі Моладзевы Хаб