Беларусы Уроцлава выходзяць на Марш і крочаць па вуліцах горада са сцягамі
Немагчыма застацца дома і зрабіць выгляд, што нас гэта не датычыцца.
Перагарнуць старонку гісторыі і забыцца.
Не сачыць за лёсам палітзняволенных і іх сем’яў.
Таму беларусы ўсяго свету 9-га жніўня (у некаторых гарадах у іншыя даты) выходзяць на маршы, каб паказаць, што мы марым і будзем рабіць усё магчымае, каб Беларусь стала вольнай і незалежнай.
#standwithbelarus#freebelarusБеларусы Замежжа |
Даслаць навіну