“DOM.” — персанальная выстава Аляксандра Кот-Зайцава ў ВаршавеУ сераду, 15 лістапада, у 19:00 у Музе…

“DOM.” — персанальная выстава Аляксандра Кот-Зайцава ў Варшаве

У сераду, 15 лістапада, у 19:00 у Музеі Вольнай Беларусі ў Варшаве па адрасе Foksal, 11, адбудзецца адкрыццё персанальнай выставы DOM беларускага фатографа Аляксандра Кот-Зайцава.

Праект пачынаўся з фотаграфічнай кнігі пад назвай “DOM.”, выдадзенай у 2019 годзе — суб’ектыўнага фотадакумента, спробы зразумець і паказаць, як тая ці іншая прастора ўплывае на асобу з дасвядчэннем эміграцыі.

Спецыяльным госцем адкрыцця выставы стане гурт NAVIBAND з акустычным выступам.

Праект быў прафінансаваны горадам Варшава і Старамейскім Домам Культуры

Уваход вольны
Даведацца больш

#БЗ_афіша

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну