“Увечары, 11 лістапада 2020 года, Раман Бандарэнка выйшаў у двор свайго дома ў Мінску, каб даведацц…

“Увечары, 11 лістапада 2020 года, Раман Бандарэнка выйшаў у двор свайго дома ў Мінску, каб даведацца ў невядомых у цывільным, навошта яны зразаюць бел-чырвона-белыя стужачкі. Яго збілі і звезлі. У ноч на 12 лістапада Рамана ў крытычным стане даставілі ў шпіталь, дзе ён памёр. Вінаватыя ў ягоным забойстве вядомыя, але не пакараныя, таму што яны — памагатыя рэжыму Лукашэнкі.

Апошняй фразай Рамана было “Я выходжу”. Яна зрабілася мэсэджам выхаду беларусаў на наступныя акцыі. Акцыі пратэсту ў памяць пра Рамана і супраць гвалту і бязмежжа прайшлі не толькі ў Беларусі, але і ў многіх краінах свету. Сотні людзей атрымалі турэмныя тэрміны за ўдзел у акцыях памяці Рамана і нават проста за каментары. Смерць Рамана — сімвал самачыну ў Беларусі, які доўжыцца ўсе гады кіравання Лукашэнкі.

У трэцюю гадавіну забойства Рамана беларусы Вільні на плошчы Вінцаса Кудзіркі ўшанавалі яго памяць цёплымі словамі, чытаннем вершаў і хвілінай маўчання, завязалі бел-чырвона-белыя стужачкі, сімвал грамадзянскага супраціву беларусаў, а ўвечары ўсклалі кветкі да партрэта Рамана і запалілі знічы на мемарыяле загінулых ад дыктатуры каля амбасады Беларусі.

Жыве Беларусь!

Усе, каму неабыякавы лёс Беларусі, могуць аказаць дапамогу ўцекачам праз Dapamoga.”

https://youtu.be/OtJfHIxWJrc?si=R9p0KquklN9o45wH

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну
Памяти Романа Бондаренко. Вильнюс. 2023’11’12/Памяці Рамана Бандаренкі. Вільня. 2023’11’12.

Вечером 11 ноября 2020 года Роман Бондаренко вышел во двор своего дома в Минске, чтобы узнать у неизвестных в штатском, зачем они срезают бело-красно-белые ленточки. Его избили и увезли. В ночь на 12 ноября Романа в критическом состоянии доставили в больницу…