Тры гады Народным амбасадам Беларусі!10 снежня 2020г Народныя амбасады Беларусі з’явіліся ў 15 краі…

Тры гады Народным амбасадам Беларусі!

10 снежня 2020г Народныя амбасады Беларусі з’явіліся ў 15 краінах, цяпер іх больш за 20.

З гэтай нагоды прадстаўляем справаздачу аб нашай дзейнасці ў 2023г.

Галоўнай працай НА ў мінулым годзе стала дапамога беларусам і беларускам, праблемы якім працягваў ствараць нелегітымны рэжым.

Пасля прыняцця ўказу, які выключае права беларусаў і беларусак за мяжой атрымліваць новыя пашпарты ці прадаўжаць тэрмін дзеяння старых пашпартоў у дыпрадстаўніцтвах, быў створаны сайт pashpart.org, дзе сабрана інфармацыя пра магчымасці атрымання пашпарта замежніка больш чым па 30 краінах. Толькі за першыя 10 дзён працы сайта яго наведала больш за 15 тысяч беларусаў і беларусак з усяго свету, а  колькасць праглядаў за гэты час перавысіла 80 тысяч! Для тых, хто не знайшоў сваёй краіны ў спісе краін, НА зрабілі дадатковыя рэкамендацыі.

«Усё будзе легальна»праект «Новай Беларусі» у партнёрстве з НА, беларусамі і беларускамі ў эміграцыі пра легалізацыю і дакументы за мяжой. 

Кампанія па дапамозе ў эвакуацыі беларусаў і беларусак з Ізраілю
У рамках кампаніі збіралася і распаўсюджвалася інфармацыя пра эвакуацыйныя рэйсы з Тэль-Авіву. Намі былі паінфармаваны МЗС нашых краін аб складанай сітуацыі, у якой апынуліся беларусы і беларускі ў Ізраілі, ва ўмовах, калі “афіцыйнае” пасольства адмовілася ад удзелу ў іх далейшым лёсе. З дапамогай Асацыяцыі беларусаў Амерыкі і пры падтрымцы фонду I Need Help By была эвакуявана беларуска. 

Міжнародная кампанія па супрацьдзеянню злоўжыванню сістэмы вышука Інтэрпол для пераследу беларусаў за мяжой. У рамках кампаніі былі сабраныя кейсы пераследу, падрыхтаваны рэкамендацыі, супольна з юрыстамі ОСЦ адасланы лісты Нацыянальным бюро Інтэрпол МУС у 34 краінах. Разам з італьянскімі палітыкамі і асацыяцыяй ANOLF НА ў Італіі дамаглася вызвалення затрыманага беларуса праз 2 месяцы турмы. 

НА працягваюць дапамагаюць беларусам і беларускам у замежжы адвакатаваць іх інтарэсы, праводзяць кансультацыі для сябраў беларускіх дыяспар па пытаннях дакументаў, легалізацыі, атрымання міжнароднай аховы. НА ў Эстоніі зрабіла дзеля гэтага сайт bel.ee У Італіі двум сем’ям былых палітвязняў дапамаглі атрымаць міжнародную ахову. НА ў Швецыі пры падтрымцы ПЦ “Вясна” стварыла даведнік на ангельскай мове, які абагульняе інфармацыю аб тым, за якія дзеянні беларусы і беларускі могуць быць падвергнуты рэпрэсіям. Дакумент закліканы дапамагчы міграцыйным чыноўнікам, адвакатам і праваабаронцам ацаніць ступень пагрозы, з якой сутыкаюцца ўцекачы з Беларусі. 

Дапамога беларусам у Беларусі засяродзілася на падтрымцы палітзняволеных і іх семʼяў: 
christmasby.org/en – “Ліст Дзеду Марозу”, збор сродкаў для дзяцей палітзняволеных;
– «Вершы з-за кратаў» — сумесны праект НА ў Бразіліі і ініцыятывы «Вольныя паштоўкі». Гэта вялікі віртуальны зборнік паэзіі беларускіх палітвязняў;
– і інш.

Не спыняецца дапамога беларускім добраахвотнікам ва Украіне, ЗСУ і ўкраінскім уцекачам.

НА прадстаўлялі дэмакратычную Беларусь і беларускую дыяспару на шматлікіх мерапрыемствах, а таксама дапамагалі арганізоўваць візіты на вышэйшым узроўні Святланы Ціханоўскай і сябраў АПК.

Адным з галоўных напрамкаў з’яўляецца праца з урадамі, парламентамі і медыя па прасоўванні беларускай павесткі, замена рэжымных дыпламатаў і чыноўнікаў на пратакольных мерапрыемствах у розных краінах. Таксама НА зладзілі шэраг культурных, рэлігійных, спартовых мерапрыемстваў і мітынгаў.

Была працягнута праца па ціску  на рэжым і яго арганізацыі:
– Лабіяванне рэзалюцыі ILO;
– Кампанія па спыненню дзейнасці менскага Свята-Елісавецінскага манастыра ў Еўропе, які збірае грошы на падтрымку Расеі ў вайне з Украінай. 

Мы працягнулі нашую сталую працу: правядзенне Школы народнай дыпламатыі #НА_адукацыя, рассылка дайджэстаў палітыкам, трыманне беларускай павесткі за мяжой. 

Наша паспяховая дзейнасць была адзначана нават рэжымам – тэлеграм-канал і лагатып НА прызнаны экстрэмісцкімі.

Больш падрабязная справаздача
па спасылцы.

Дзякуй усім!
Жыве Беларусь!

Народныя амбасады | Ананімны зварот | Падтрымаць нас