
Арганізатарамі кангрэсу, які пройдзе пад канец студзеня 2027 у Лондане, з’яўляюцца Народнае консульства Беларусі ў Шатландыі і Народная амбасада Беларусі ў Вялікабрытаніі.
“Вітаем, сябры!
Хочам сустрэцца, пазнаёміцца і знайсці людзей, з якімі можна рабіць нешта разам. Прадставіць сваю ініцыятыву ці бізнес, знайсці прафесійныя кантакты, распачаць супольны праект або далучыцца да дапамогі Беларусі.
Праграму складаем разам з вамі:
– якія тэмы вам цікавыя?
– што хочаце абмеркаваць?
– можа маеце справу ці ідэю, пра якую хочаце расказаць іншым?”
Каб сустрэча была карыснай менавіта вам запоўніце, калі ласка, кароткую апытанку на сайце кангрэсу belbridge.org.
Каб сачыць за навінамі, падрыхтоўкай, даведацца пра дату, месца і праграму кангрэсу, падпісвайцеся на сацсеткі:
Instagram: @belbridge27
Facebook: Belbridge
Таксама вы можаце наўпрост падзяліцца запрашэннем ў беларускіх суполках, са сваімі сябрамі і сяброўкамі. Будзем радыя новым знаёмствам і вашым ідэям!
Народныя амбасады | Ананімны зварот | Падтрымаць нас