Альянс «Зялёная Беларусь» і брэнд Znivien_2020 запускаюць розыгрыш эксклюзіўных шопераўУ ліпені ва …

Беларусы Замежжа

Альянс «Зялёная Беларусь» і брэнд Znivien_2020 запускаюць розыгрыш эксклюзіўных шопераў

У ліпені ва ўсім свеце ужо 15-ы раз праходзіць штогадовая міжнародная экалагічная ініцыятыва Plastic Free July («Ліпень без пластыку»). Альянс «Зялёная Беларусь» разам з беларускім брэндам Znivien_2020 у межах кампаніі #PlasticFreeBelarus запрашаюць усіх жадаючых далучыцца да розыгрышу, прысвечанага адмове ад аднаразовых пластыкавых пакетаў.

Паводле ацэнак эколагаў, менавіта аднаразовыя пакеты застаюцца адным з самых распаўсюджаных відаў пластыкавых адходаў. Пры гэтым у многіх дамах дагэтуль захоўваецца добра вядомы «пакет з пакетамі» — сімвал звычкі, ад якой часта складана адмовіцца. Людзі працягваюць браць новыя пакеты ў крамах «на ўсялякі выпадак», таму што забыліся шопер, спяшаюцца або проста не хочуць адмаўляцца ад прапановы касіра.

Каб прыняць удзел у розыгрышы, неабходна апублікаваць у сваіх сацыяльных сетках фатаграфію свайго «пакета з пакетамі», расказаць яго гісторыю, падзяліцца, чаму ад гэтай звычкі пакуль цяжка адмовіцца, і дадаць хэштэг #PlasticFreeBelarus. Напрыканцы месяца пераможцу выпадковым чынам вызначыць анлайн-генератар.

Больш падрабязна па спасылцы.

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну