Першая беларуская анлайн школа працягвае набор дзяцей у 4-10 класы на новы навучальны 2026/27 год
Гэта ўжо будзе шосты набор з моманту яе адкрыцця ў 2020 годзе. Вучні маюць мажлівасьць атрымліваць паўнавартасную адукацыю з захаваньнем прадметаў беларускага напрамку і атрымоўваць атэстацыю дзяржаўнага ўзору Украіны.
Агулам за 6 гадоў працы школа дапамагла 292 дзецям з Беларусі (часова ці пастаянна) атрымліваць адукацыю на роднай мове. За час працы выдана 73 атэстаты аб базавай адукацыі і 29 аб сярэдняй дзяржаўнага ўзору Украіны.
У школе навучаюцца беларускія дзеці з 12 краінаў: Беларусі, Расеі, Польшчы, Літвы, Паўночнай Македоніі, Грузіі, Турэччыны, Гішпаніі, Партугаліі, ААЭ, Чарнагорыі і Японіі.
“Мы запрашаем усіх жадаючых пазнаёміцца з нашым адукацыйным працэсам. Мы гатовыя бясплатна арганізаваць для вас і вашых дзяцей пробныя заняткі, каб яны самастойна ўбачылі і ацанілі як праходзяць урокі ў нашай школе”.
Больш падрабязная інфармацыя на сайце https://byschool.com.ua
Таксама ёсць магчымасць падтрымаць школу https://buymeacoffee.com/byschool
#БЗ_адукацыя
Беларусы Замежжа | Даслаць навіну