1. Выбіраем платформу
а) мабільная аплікацыя SVAE Peera для Android
https://play.google.com/store/apps/details?id=org.nbgov.member
б) для iOS праз TestFlight
https://testflight.apple.com/join/pgGKQPvk
в) сайт: https://storage.googleapis.com/ccelect26/index.html (для тых, хто знаходзіцца ў Беларусі, наведвае Беларусь або карыстаецца iPhone).
2. Калі абраны вэб-сайт:
Адкрыйце вэб-сайт https://storage.googleapis.com/ccelect26/index.html у браўзеры (адкрыццё праз месенджар можа працаваць некарэктна).
Важна, калі вы ў Беларусі! Уключыце VPN Карыстайцеся рэжымам Incognito або выдаліце наведванне гэтага сайта з гісторыі і выдаліце кэш старонкі!
Выбар спіса. Выберыце са спісаў кандыдатаў той выбарчы спіс, за які хочаце аддаць голас, і націсніце кнопку «Галасаваць».
Пацвярджаем асобу
а) Праз звычайны пашпарт грамадзяніна Беларусі: Праверку праводзіць міжнародная кампанія Sumsub. Гэта сусветны сэрвіс, які працуе па міжнародных стандартах абароны звестак. Навядзіце камеру на разварот пашпарта, а затым пакажыце твар у камеру для зверкі.
б) Праз пашпарт Новай Беларусі: Сістэма перанакіруе вас у акаўнт Беларускага пашпартнага цэнтра, дзе трэба будзе пацвердзіць перадачу звестак у сістэму для галасавання.
Захавайце ў бяспечным месцы код голасу Вы зможаце праверыць яго на сайце кампаніі.
2. Калі абрана мабільная аплікацыя:
Калі вы працуеце з iOS, выключыце Lockdown mode (калі вы ўключалі яго раней).
Уваход у сістэму. Сістэма прапануе вам захаваць мнеманічную фразу (набор слоў). Не палохайцеся: гэта ваш асабісты ключ для ўваходу ў сістэму ў будучыні. Запішыце яе і захоўвайце ў надзейным месцы.
Пацвярджаем асобу
а) Праз звычайны пашпарт грамадзяніна Беларусі: Праверку праводзіць міжнародная кампанія Sumsub. Навядзіце камеру на разварот пашпарта, а затым пакажыце твар у камеру для зверкі.
б) Праз пашпарт Новай Беларусі: Сістэма перанакіруе вас у акаўнт Беларускага пашпартнага цэнтра, дзе трэба будзе пацвердзіць перадачу звестак у сістэму для галасавання.
Галасуем Выберыце са спісаў кандыдатаў той выбарчы спіс, за які хочаце аддаць голас, і націсніце кнопку «Пацвердзіць».
Калі з мабільнай аплікацыяй нешта не атрымалася, паспрабуйце прагаласаваць праз вэб-сайт.
Беларусь ID – Apps on Google Play
Manage your digital citizenship of Belarus 2.0!