605 палітвязняў памілавалі ўлады з 2020-га году — палітвязнямі за гэты час сталі амаль 4,5 тысячы ча…

605 палітвязняў памілавалі ўлады з 2020-га году — палітвязнямі за гэты час сталі амаль 4,5 тысячы чалавек

З 2020-га году ў Беларусі па памілаванні былі вызваленыя 605 палітычных зняволеных. За гэты час 4499 чалавек атрымалі статус палітвязня. Гэта людзі з усёй Беларусі, рознага ўзросту і сацыяльнага статуса, якія абвінавачваюцца па шэрагу крымінальных артыкулаў.

Нягледзячы на вызваленне людзей, канвеер рэпрэсій і палітычных затрыманняў не спыняюцца — месцы вызваленых займаюць новыя палітвязні.

«Толькі спыненне штодзённых новых арыштаў і вызваленне ўсіх палітвязняў будзе казаць аб пераходзе ад палітыкі дзяржаўнага тэрору да аднаўлення нацыянальнай згоды. Тое, як адбываюцца многія з гэтых вызваленняў цяпер, кажа аб працягу рэжымам практык дэ-факта дэпартацыі па палітычных матывах — злачынстваў супраць чалавечнасці па вызначэнні Міжнароднага крымінальнага права»,казаў раней праваабаронца «Вясны» Павел Сапелка.