Дыпламаты амбасады Нямеччыны ў Беларусі адправілі паштоўкі палітвязням і павіншавалі іх з Калядамі …

Дыпламаты амбасады Нямеччыны ў Беларусі адправілі паштоўкі палітвязням і павіншавалі іх з Калядамі

“Гэтыя людзі выказвалі сваё меркаванне вусна або пісьмова, патрабавалі гарантаваных ім правоў і свабодаў, мірна пратэставалі ці актыўна ўдзельнічалі ў палітычным жыцці краіны. За гэта яны былі арыштаваныя і асуджаныя.

Гэтым людзям не хапае сваякоў і сяброў — асабліва ў святы, такія як Новы год і Каляды. Штодзень гэтых людзей балюча не хапае і ў грамадскім жыцці Беларусі. Паштоўка з
Амбасады Нямеччыны павінна не толькі перадаць ім нашыя віншаванні з зімовымі святамі, але і прадэманстраваць ім і ўсяму свету, што яны не забытыя”.

Крыніца: Еўрарадыё

#палітвязні

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну