Беларускія дыяспары праводзяць акцыі салідарнасці з Анджэем Пачобутам і ўсімі палітвязнямі Беларусі…
19.12.2025Беларусы Замежжа

13 снежня мы віталі вызваленне часткі беларускіх палітвязняў — вынік доўгай барацьбы, міжнароднага ціску і салідарнасці.
Але тысячы чалавек усё яшчэ за кратамі ў беларускіх турмах.
Мы выходзім, каб патрабаваць свабоды Анджэю Пачобуту, Мікалаю Статкевічу, Сцяпану Латыпаву, Кацярыне Андрэевай, ўдзельнікам гурта Tor Band і ўсім палітычным зняволеным Беларусі!
Мы не можам маўчаць, далучайцеся!
21снежня 2025 | нядзеля
Вільня, 12:00, вул. Mindaugo 13, — каля пасольства Беларусі
Дэталі
Уроцлаў, 13:00, Fontanna, ul. Oławska 24
Дэталі
Беласток, 16:00, сквер каля помніка Ежы Папялушку
Дэталі
Варшава, 14:00, помнік Каперніку/ pomnik Mikołaja Kopernika
Дэталі
Гданьск, 13:00, Długi Targ 13
Дэталі
Шчэцін,13:00, plac Solidarności
Дэталі
МЫ – ГОЛАС БЕЛАРУСКІХ ПАЛІТВЯЗНЯЎ! Нам не ўсё адно!
Разам да перамогі!
Жыве Беларусь!
#свабодупалітвязням #freepoliticalprisoners
#палітвязні
Беларусы Замежжа | Даслаць навіну