15 лістапада 2025 года падчас апошняй панэлі IV-га Форума Астрожскіх у Кіеве кіраўніца Міжнароднай к…

15 лістапада 2025 года падчас апошняй панэлі IV-га Форума Астрожскіх у Кіеве кіраўніца Міжнароднай камісіі Каардынацыйнай рады Беларусі 3-га скліканьня Аляксандра Мамаева адзначыла, што пытаньне дакументаў і легальнага статусу беларусаў ва Украіне можа і павінна вырашацца праз канкрэтныя, цалкам рэалістычныя крокі. Яна прапанавала шэраг механізмаў, якія могуць істотна палепшыць становішча беларусаў, што апынуліся ва Украіне пасля пачатку поўнамаштабнай вайны.

Сярод прапановаў:

– прызнаваць пратэрмінаваныя беларускія “сінія” пашпарты сапраўднымі да канца вайны плюс два месяцы — у якасьці дакумента, які пацьвярджае асобу;

– дазволіць выкарыстаньне Нацыянальнага пашпарта Беларусі разам з пратэрмінаваным “сінім” пашпартам, каб адзін дакумент падоўжваў дзеяньне другога;

– пашырыць практыку прадастаўленьня міжнароднай альбо субсідыярнай абароны, якая цяпер выдаецца вельмі рэдка, але можа стаць рэальнай падтрымкай для тых, хто не можа вярнуцца ў Беларусь;

– надаваць украінскае грамадзянства без патрабаваньня адмовіцца ад беларускага, бо адмовіцца ад яго юрыдычна немагчыма ў сучасных умовах;

– аднавіць практыку выдачы дакументаў па ўкраінскіх каранях, якая раней дапамагала людзям з гістарычнымі сувязямі з Украінай афармляць законны статус;

Гэтыя прапановы накіраваныя на тое, каб абараніць беларусаў, якія ўцяклі ад рэпрэсій і працягваюць падтрымліваць Украіну ў яе змаганьні. Яны з’яўляюцца не толькі гуманітарнай, але і бяспечнай, і палітычна ўзважанай неабходнасьцю.

Замовіць пашпарт можна на сайце belarus-passport.com па спасылцы ў апісаньні профілю
#belaruspassport