12 кастрычніка 2025 года Плошча Кудзіркі, Вільня Пачатак а 12:00
Беларуская дыяспара ў Літве, аб’яднанне палітвязняў RE:BELarus, а таксама партыя «Народная Грамада» і Dapamoga запрашаюць на памятную акцыю ў гонар Вітольда Ашурка — беларускага грамадска-палітычнага і экалагічнага актывіста, забітага ў Выпраўчай калоніі №17 21 мая 2021 года.
Мы разам ушануем яго жыццё і подзвіг: запалім 55 свечак — сімвал яго гадоў; кожны ўдзельнік прачытае частку з лістоў Вітольда; скажам некалькі словаў пра памяць і мужнасць чалавека, які змагаўся за праўду;
Прыйдзі, каб аддаць даніну павагі тым, хто не зламаўся. Салідарнасць жыве!