18 жніўня 2025 года – роўна 4 гады як Аляксандр Калегаў набыў будынак, які зрабіўся Замкам беларуса…
20.08.2025Беларусы Замежжа

18 жніўня 2025 года – роўна 4 гады як Аляксандр Калегаў набыў будынак, які зрабіўся Замкам беларусаў Вільні!
Валантэрская арганізацыя Dapamoga была зарэгістраваная 7 верасня 2020 года
– ўжо з 10 жніўня мы пачалі #ВартуСвятла;
– першыя людзі па гуманітарным калідоры ў нас з’явіліся 17 жніўня;
– першых уцекачоў мы прынялі ў апартаментах 28 жніўня 2020 году.
І вось, у 2021 годзе, дзякуючы Аляксандру і Наталлі Калегавым, адчыніў свае дзверы шэлтар Беларускі Замак, які дагэтуль бясплатна прымае рэпрэсаваных палітычных беларусаў, якія пацярпелі ад рук рэжыму Лукашэнкі.
Іншага падобнага месца ў Літве няма. Уся дзейнасць шэлтара выключна дабрачынная і валантэрская, без якой-небудзь грантавай падтрымкі. Дзейнасць Замку забяспечваюць самі беларусы сваімі рэгулярнымі данатамі.
Беларусы, якія жывуць у Замку, атрымліваюць не толькі дах над галавой, але і прадукты харчавання, псіхалагічную дапамогу і падтрымку ў адаптацыі ў Літве ад валанцёраў-ментараў.
Тут ладзяцца бясплатныя гурткі, канцэрты і святы, а на складзе Замка кожны ахвотны можа знайсці сабе неабходныя для жыцця рэчы, якія ахвяруюць як беларусы, так і віленчукі.
І кожны год, ужо традыцыйна, мы святкуем Дзень нараджэння Dapamoga. Гэта заўсёды фестываль радасці, музыкі, смачнай ежы і добрых сустрэч.
У гэтым годзе свята адбудзецца 6 верасня.
Ужо хутка! Рыхтуйцеся і сачыце за навінамі!
Беларусы Замежжа | Даслаць навіну
замокВалантэрская арганізацыя Dapamoga была зарэгістраваная 7 верасня 2020 года

оригиналы тут
https://disk.yandex.ru/d/TA-44HnwJirxww