25 сакавіка, у Дзень Волі, прадстаўнікі і прадстаўніцы беларускай дыяспары на Кіпры сабраліся ў Rialto Theatre ў Лімасоле на адкрыцці тэатральнага фестывалю і прэм’еры спектакля «Voices from Chernobyl», пастаўленага паводле кнігі Святланы АлексіевічНа мерапрыемстве прысутнічаў амбасадар Польшчы на Кіпры Марэк Шчэпановскі, які павіншаваў беларускую супольнасць з нагоды свята.
«Мы шчыра ўдзячныя спадару Амбасадару за падтрымку і ўдзел. У знак удзячнасці яму быў перададзены беларускі нацыянальны сцяг. Было прыемна бачыць, што шмат беларусаў прыйшлі на мерапрыемства — з нацыянальнай сімволікай, з цікавасцю да спектакля і гатоўнасцю быць разам у такі дзень», — адзначыла Алеся Пархоменка, прадстаўніца
Народнай Амбасады Беларусі на Кіпры.
#ДзеньВолі Народныя амбасады |
Ананімны зварот |
Падтрымаць нас