Дарагія нашы палітвязні! Ад беларусаў і беларусак Беластока прыміце віншаванні з Днём нараджэння!
У лютым месяцы вы нарадзіліся, Выхаванцы зімовай сцюжы, Не зламаліся, не схіліліся Пад прыгнётам рэпрэсій дужым. Будзьце моцнымі і здаровымі! У нас з вамі адно жаданне: Каб хутчэй з пераменамі новымі Адбылося да волі вяртанне!