Хочам падзяліцца з вамі цудоўнай навіной — старт эстафеты «Галасы праз межы: Міжкантынентальная эстафета ў падтрымку Беларусі» адбудзецца ў самы бліжэйшы час!
На дадзены момант да эстафеты, арганізатарамі якой з’яўляюцца Народныя амбасады Беларусі і Служба хуткай гуманітарнай дапамогі, якая аб’ядноўвае чатыры вядучыя структуры дапамогі беларускім палітвязням і рэпрэсаваным — ініцыятыва BY_Help, фонд салідарнасці BYSOL, праваабарончая ініцыятыва «Dissidentby», дабрачынны фонд «Краіна для жыцця», далучыліся наступныя краіны:
Аўстралія
Аўстрыя
Балгарыя
Данія
ЗША
Ізраіль
Італія
Кіпр
Латвія
Літва
Люксембург
Польшча
Славенія
Чарногория
Шатландыя
Швецыя
Эстонія
Бяспечна далучыцца да эстафеты салідарнасці магчыма ў любым складзе, не залежна ад таго вы асоба, суполка ці цалкам дыяспара вашай краіны. Нават калі вы жывеце ў краіне, якая ўжо прадстаўлена, вы ўсё роўна можаце далучыцца наўпрост запоўніўшы нашу хуткую форму.
Ваш голас, ваша творчасць, ваша падтрымка могуць зрабіць вялікую справу!
Нават калі ў вас няма пакуль ідэй, якія мерапрыемствы рабіць падчас эстафэты, не хвалюйцеся — мы прапануем вам гатовы план мерапрыемстваў «пад ключ».
Падпісвайцеся на сацсеткі эстафеты:
Разам мы можам зрабіць больш! Далучайцеся і дапамажыце зрабіць нашыя галасы больш гучнымі!
Народныя амбасады | Ананімны зварот | Падтрымаць нас