Эпізоды адбыліся падчас віртуальнай сустрэчы, дзе распавядалі грамадскасці пра перспектывы пагаднення, падпісанага паміж установай і Беларускім дзяржаўным універсітэтам (БДУ) у траўні гэтага года.
Беларускі актывіст Цімафей Малахоўскі, каардынатар праекта ініцыятывы Сумленныя людзі, паведаміў, што ён быў выдалены з канферэнцыі без аніякага абгрунтавання, нават раней, чым мог задаць якія-небудзь пытанні.
«Я хацеў спытаць бразільскіх выкладчыкаў пра тое, як яны ацэньваюць рызыкі супрацоўніцтва з рэпрэсіўнай адміністрацыяй БДУ. На маё здзіўленне, праз пяць хвілін пасля таго, як я падняў руку, мяне выключылі з паведамленнем: “Вы былі выключаны з канферэнцыі арганізатарам”. Я змог вярнуцца на сустрэчу толькі праз іншы, ананімны, уліковы запіс Google”, – сказаў актывіст у размове з A Referência
Прадстаўніца Народнай амбасады Беларусі ў Бразіліі Вольга Ермалаева Франко таксама паведаміла пра перашкоду задаць пытанне. «Запіс сустрэчы адразу быў перапынены, і мадэратарка, выкладчыца UFPB Лейла Біжас, рэзка перапыніла маё пытанне. Я спытала, ці яна мяне цэнзуруе, як гэта адбываецца ў Беларусі, і толькі пасля гэтага мне дазволіла працягнуць іншая выкладчыца», – сказала яна.
Звяртаючыся да беларускай выкладчыцы Алены Дастанка (дэканкі Факультэта міжнародных адносін БДУ), якая прадстаўляла партнёрства паміж універсітэтамі, яна запыталася пра выпадкі рэпрэсій з боку адміністрацыі ў дачыненні да студэнтаў, пра бяспеку бразільцаў пры
паездках па абмене ў Беларусь і пра пратэсты ў еўрапейскай краіне. У адказ госця сказала, што яна не будзе каментаваць пра палітыку, хаця і пагадзілася, што існуе такое складанае пытанне. Выкладчыца таксама запэўніла, што партнёрства з Бразіліяй будзе бяспечным ва ўзгоднены перыяд.
Студэнты БДУ абвінавачваюць арганізацыю ў пераследзе супраць студэнтаў і супрацоўнікаў. Яны паведамляюць пра адлічэнні, беспадстаўныя арышты і масавыя звальненні. Рэпрэсіі распачаліся разам з пратэстамі супраць кіраўніка беларускай дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі, якія пачаліся ў жніўні мінулага года.
Крыніца: areferencia.com