29 студзеня 2022 у Беларускім хабе ў Варшаве адбудзецца дыскусійная панэль на тэму рэферэндума ў Бел…

29 студзеня 2022 у Беларускім хабе ў Варшаве адбудзецца дыскусійная панэль на тэму рэферэндума ў Беларусі. У якасці гасцей запрашаюцца беларусы, якія пражываюць у Польшчы, і хочуць абмеркаваць гэтае пытанне з экспертамі.
Для ўсіх жадаючых будзе весціся стрым на Youtube, дзе таксама можна задаць свае пытанні.
Гэта першая панэльная дыскусія з серыі сустрэч экспертаў і прадстаўнікоў беларускай грамадскасці “Адказы для Беларусі”.

29 студзеня 2022 (субота)
12.00 Варшава
14.00 Мінск
Спасылка на стрым: https://youtube.com/watch?v=3yocnB3eUqg

Экспертамі выступяць палітолаг Андрэй Ягораў, былы супрацоўнік БДІПЧ АБСЕ, спецпрадстаўнік Святланы Ціханоўскай па пытаннях выбараў Аляксандр Шлык і рэдактар часопіса “New Eastern Europe”, выкладчык Варшаўскага Ўніверсітэта Максім Руст.
Мадэратар сустрэчы – журналістка Юлія Аляксеева.

Дыскусія офлайн пройдзе ў Беларускім Хабе ў Варшаве (пляц Канстытуцыі 6).

Падпісвайцеся на наш канал @polskastudent