Беларусы разам з Украінай!Беларусь. Жнівень 2020. Фальсіфікацыя прэзідэнцкіх выбараў.Людзі выйшлі на…
Беларусь. Жнівень 2020. Фальсіфікацыя прэзідэнцкіх выбараў.
Людзі выйшлі на вуліцы, каб выказаць сваю нязгоду.
Па ўсёй краіне пачаліся мірныя пратэсты. 70 беларускіх гарадоў
700 тысяч чалавек. Кожны 7-мы дарослы беларус браў удзел у мірных маршах.
Мірныя пратэсты жорстка падаўляліся сілавікамі. Масавыя затрыманні
больш за 33 тысячы чалавек толькі за жнівень 2020. Гвалт і катаванні ў турмах.
За 1,5 гады заведзена 4200 крымінальных спраў па артыкуле “масавыя беспарадкі”. Максімальны тэрмін – 18 гадоў за каментар у Тэлеграм-канале.
1,5 гады Беларусь знаходзіцца пад акупацыяй і поўным кантролем злачыннага рэжыму Лукашэнкі. 24 лютага 2022 года з тэрыторыі Беларусі, акупаванай рэжымам, пайшла расійская ваенная тэхніка ў бок брацкай Украіны.
Беларусы – гэта мы!
Мы разам з Украінай!
Мы супраць вайны! Молімся за Украіну!
Молитва за Україну – ВОЛЬНЫ ХОР: https://youtu.be/FtQ_7GfPrRg
Слава Україні!
Жыве Беларусь!
&