Belkorpus

Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.

Хатха-ёга на свежым паветры ў парку Мзіўры кожную суботу а 9:00 з сертыфікаванай майстаркай Насцяй

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

Хатха-ёга на свежым паветры Гамарджоба-прывітанне, актыўныя!Сертыфікаваная майстарка хатка-ёгі Насця запрашае наведаць трэніроўкі, якія гарманічна спалучаюць функцыянальны падыход, развіццё гнуткасці, балансу Заняткі па хатха-ёзе робяць акцэнт на ўсвядомленасці, канцэнтрацыі і засяроджванні. Дапамагаюць паглыбіць практыку і палепшыць агульнае самаадчуванне Кожную суботу а 9:00  Амфітэатр парку Мзіўры З сабою мець дываночкі для ёгі і добры настрой Удзел у адкрытых […]

Дзве рэзідэнцыі для творцаў у Парыжы і Валге адкрываюць набор на 2025–2026 гады

sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

Дзве рэзідэнцыі для творцаў у розных напрамках 1⃣ La Fabrique des Arts 2025–2026 | #Парыж, #Францыя Для каго: #мастакі/-чкі, #даследчыкі/-цы ў напрамках: візуальнае мастацтва, рамёствы, #дызайн, #музыка, #кіно, #літаратура. Калі: верасень 2025 – ліпень 2026 (перыяды на выбар 3, 6 або 10 месяцаў). La Fabrique des Arts — #рэзідэнцыя ад Fondation Fiminco, якая прапануе прастору […]

Святы Юзаф як прыклад бацькоўскай пяшчоты і вернасці ў новым выпуску «Веру, ведаю, разумею»

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Святы Юзаф – ціхі герой, прыклад бацькоўскай пяшчоты, цярплівасці і сапраўднай вернасці . У новым выпуску “Веру, ведаю, разумею” Аляксандр Панчанка раскрывае, як Папа Францішак бачыць Юзафа: чалавека з адкрытым сэрцам, гатовага служыць Божаму плану нават у складаных абставінах . Яго жыццё – сведчанне надзеі, веры і даверу, якія натхняюць кожнага з нас не баяцца […]

1 траўня па ўсёй Літве стартуе акцыя Rankomis už Ukrainą і адкрыццё веласезону ў Вільнюсе

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

Чацвер, 1 траўня 12:00 – па ўсёй Літве пачнецца грамадзянская акцыя Rankomis už Ukrainą («Рукі за Украіну»). 14:00 – у сталіцы афіцыйна адкрыецца веласезон.

Праваабаронцы паведамляюць пра знікненне сувязі з адміністратарамі беларускай Вікіпедыі

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

​​Праваабаронцы паведамляюць: знікла сувязь с адміністратарамі беларускай Вікіпедыі Казімірам Ляхновічам і Вольгай Сітнік. Вы заўважылі, як прынята казаць пра знікненне людзей у Беларусі? Знікла сувязь з тым-та і тым-та. Сувязь. Знікла. Быццам беларусы ў Беларусі – нейкія агенты ў стане ворага. Можа, так яно і ёсць. Гэта ўжо другая атака на беларускую Вікіпедыю, і прычын […]

Беларуская сям’я пачаставала жыхароў і гасцей Замка рэалістычным зефірам і пловам 27 красавіка

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

Пасля мерапрыемстваў 27 красавіка цудоўная сям’я беларусаў (на першых фота) пачаставала жыхароў і гасцей Замка неверагодна рэалістычным і смачным зефірам у выглядзе букета ружаў Насамрэч большасць з нас да апошняга моманту была ўпэўнена, што кветкі сапраўдныя А потым усё частаваліся сытным пловам Файнае заканчэнне насычанага дня

У беларускай мове лічба 0 называецца толькі нуль, у расейскай — ноль

Вольны Захад інфа

Вяртаемся да апытанкі. Важная лічба 0 па-беларуску завецца толькі нуль. У расейскай мове інакш, там асноўны тэрмін — „ноль“. Прычына — у беларускую мову лацінскія словы прыходзілі карацейшым шляхам.

Святлана Ціханоўская пра вызваленне Юрася Зянковіча і сітуацыю з палітвязнямі ў Беларусі

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

Святлана Ціханоўская — пра вызваленне Юрася Зянковіча«З вялікай радасцю даведалася пра вызваленне Юрася Зянковіча — беларускага палітвязня і грамадзяніна ЗША, несправядліва асуджанага рэжымам Лукашэнкі. Гэта вынік вялікіх намаганняў. Дзякуй Прэзідэнту ЗША, Дзярждэпартаменту і ўсім, хто працаваў дзеля яго вызвалення. Але нам варта памятаць: у беларускіх турмах застаецца больш за 1200 палітвязняў. Іх трымаюць за кратамі […]