РУЦІНА ВАЙНЫ
– …Я быў упэўнены, што ўсе думкі (падчас баёў) пра вызваленне нашай краіны, а тут пра тое, які цудоўны фотаздымак можа атрымацца) – напісаў мне ў адным з каментароў “Ростислав”.
– Калі ўвесь час думаць пра вызваленне Беларусі і колькі яшчэ часу на гэта спатрэбіцца, то кукуха не “дажыве” да таго моманта) – заўважыў я.
Насамрэч на вайне, нават у такой гарачай кропцы як Бахмут, часам пачынаеш лавіць сябе на тым, што займаешся штодзённай руцінай – РУЦІНАЙ ПА ЗНІШЧЭННЮ ОРКАЎ, якімі, быццам мясам, закідваюць украінскія пазіцыі. Руцінай, часам, пачынае ўспрымацца нават разрыў града метрах у 150 ад цябе і дзеянні, звязаные з захаваннем цэласнасьці сябе і зброі ў гэты момант.
Мне здаецца, што любая аперацыя, якая паўтараецца кожны дзень, можа часам здавацца руцінай. Галоўнае, каб яна не была настолькі моцнай, альбо не адбылася з непадрыхтаваным чалавекам, каб не зламала цябе.
Таму мне падабаецца, што ў такія гадзіны я не страціў магчымасць заўважаць прыгожае! Нават атрымоўваю асалоду ад гэтага.