Частка 7
ЖАЎНЕР ЗСУ Ў ГУЛЯЙ ПОЛІ
Снежань 2022-га, Гуляй Поле.
Адзін з прыватных дамоў, побач з якім нейкі час раней разарвалася ракета. Пашкодзіла летні домік і пабіла аскепкамі металевы дах.
Дом зацікавіў мяне сваей планіроўкай.
Я папрасіў украінцаў з ЗСУ прайсьціся па таму дому. Паказваў мне яго малады ўкраінскі хлопец.
Ен таксама зацікавіўся маей “дзіўнай гутаркай” і сказаў па-расейску, што:
– Мова – гэта не галоўнае.
Як? Як украінец можа такое казаць? Мне незразумела. Адна з сотні прычын пачатку вайны, згодна расейскай прапаганды (улічваючы баявых гусей, камароў, бандэраўцаў ды “ва ўсім віноўна Амерыка”), была “абарона” рускамоўнага насельніцтва Ўкраіны – то бок вось гэтага самага рускамоўнага хлопца з ЗСУ!
І вось я каторы раз бачу, што рускамоўнае насельніцтва Ўкраіны (часам добраахвотна, без павесткі) пайшло абараняць незалежнасьць сваей радзімы. І пры гэтым не бачыць розніцы на якой мове размаўляць.
Я прывеў хлопцу з ЗСУ свае аргументы ў абарону выкарыстання мовы, галоўным пасылам якіх быў: “Мова – гэта зброя, больш важкая, чым твой аўтамат”.
Ідзем далей.