СОН ПРА ЛУКАШЭНКУ30 студзеня 2023-га, цэнтр Кіева.Між справамі выходжу з “Пузатай хаты”, дзе вырашыў…

СОН ПРА ЛУКАШЭНКУ

30 студзеня 2023-га, цэнтр Кіева.

Між справамі выходжу з “Пузатай хаты”, дзе вырашыў падсілкавацца і, выпадкова, сустракаю на вуліцы валанцерку-беларуску Іру Лукашэнка.

Абняліся. Сустрэча з ёй нагадала мне пра сон, які сніўся мне гэтай ноччу.

– А мне сёння сон сніўся – пра твайго сваяка!) – успомніў я і пачаў расказваць ёй свой сон:

Мы з “Ваяром” зайшлі ў аддзяленне “Укрэксімбанка” каб разабрацца з аплатай праз інтэрнэт з маёй банкаўскай карткі (пэўныя паслугі ў рэальным жыцці не праходзілі да аплаты і “Ваяр” на днях агучыў варыянт зайсьці ў банк).

Я падыйшоў да ваконца касіра банка і тлумачу свае пытанне.

Каб больш дакладна паказаць у чым справа, дастаю свой тэлефон і разблакоўваю яго, каб зайсьці ў дадатак банка.

І толькі я яго разблакаваў – пачало прайгравацца першае з двух відэа, якія мне хтосьці даслаў у тэлеграм.

Гэта была абрэзка відэа з нейкага “БТ- шнага” выступу Лукашэнкі перад журналістамі.

На ўсе аддзяленне ўкраінскага банка загучаў столь вядомы і непрыемны для многіх беларусаў сіпаты голас нелегітымнага прэзідэнта:

– Саша Клочко, услышь меня!…

“Прагледзеў відэа пра Бахмут з маім удзелам, якое на днях выйшла на ТГ-канале палка Каліноўскага ” – падумаў я, прачынаючыся ў той ранак