Яшчэ раз віншую Вас са святам, шаноўныя беларусы! З Днём Волі! Я запісваю гэты заклік да вас з адной…

Яшчэ раз віншую Вас са святам, шаноўныя беларусы! З Днём Волі! Я запісваю гэты заклік да вас з адной з прыфрантавых нашых баз палка Каліноўскага.

У Дзень Волі я, хутчэй за ўсё, ужо буду на Ўсходнім фронце. Недзе на пазіцыях.

І хачу Вас заклікаць, нагадаць Вам вось сёння, калі вы стаіце, бачыце амбасаду беларускую, партрэты загінулых за волю беларусаў (іх каля 50 штук).

Нагадаць Вам, заклікаць Вас да таго, каб Вы актыўней прымалі ўдзел у Вахце Святла.

Гэта вахта па запальванню штоўвечары свечак ля партрэтаў загінулых беларусаў. Гэта даніна памяці гэтым сапраўдным Героям Беларусі.

Я чуў шмат момантаў, чаму беларусам складана запальваць свечкі каля амбасады.

Ведаеце, мне смешна:
– Доўга ехаць
– Талончык на аўтобус
– Праца
– Дзеці
– Холад, вецер, дождж
– Твар не магу паказаць…

Беларусы! Калі мы будзем памятаць тых, хто загінуў за Нашу Волю – мы пераможам! Калі мы гэтага не будзем рабіць – мы не пераможам ніколі!

Заклікаю Вас далучыцца да Вахты Святла і, яшчэ раз, са святам!

Жыве Беларусь!

Кусь