“Са святам, сапраўдныя беларусы і ўсе хто нас падтрымлівае ў нашай барацьбе за вольную Беларусь!
Мяне завуць Клачко Аляксандр. Пазыўны “Кусь”. Я баец батальена “Волат” палка Каліноўскага. Таксама я з’яўляюся сябрам віленскай суполкі “Вольныя беларусы Вільні”.
У гэты дзень 105 гадоў таму лепшыя прадстаўнікі нашага народа стварылі першую беларускую дзяржаўнасць – Беларускую Народную Рэспубліку. Другая Устаўная Грамата, у якой было абвешчана аб стварэнні Беларускай Народнай Рэспублікі аб’яўляла пераемнасьць новай беларускай дзяржавы з Вялікім Княствам Літоўскім.
У ей былі словы:
«Пасьля трох з паловаю вякоў няволі зноў на увесь сьвет кажа беларускі народ аб тым, што ён жыве і будзе жыць.»
Памятайце сваю гісторыю, пачынайце часцей ужываць матчыну мову і тады беларуская нацыя прарасце зноў.
Прарасьце праз асфальт знішчаюшчага нас калабарантскага рэжыму ўзурпатара Лукашэнкі. Праз бетон расейскай акупацыі.
Змагайцеся. Калі не дзеля сябе, то дзеля сваіх унукаў! Нашы ўнукі павінны застацца беларусамі і быць гаспадарамі на сваей зямлі!
Жыве Беларусь!.. Са святам, шаноўнае спадарства!”
Аляксандр “Кусь” Клачко