ШТО НЕ ДАРОБІЦЬ РУСКІ ШТЫК – ДАРОБІЦЬ РУСКІ ЧЫНОЎНІК, РУСКІ НАСТАЎНІК І РУСКІ ПОПЧастка 1Каталіцкі в…

ШТО НЕ ДАРОБІЦЬ РУСКІ ШТЫК – ДАРОБІЦЬ РУСКІ ЧЫНОЎНІК, РУСКІ НАСТАЎНІК І РУСКІ ПОП
Частка 1

Каталіцкі вялікдзень, 9 красавіка 2023-га, неакупаваная частка Данецкай вобласці Ўкраіны.
Маю намер зрабіць фотаздымак для ілюстрацыі слова “вялікдзень” з беларускамоўнага календара.

Спачатку я не бачыў складасьцей з пошукам святочных яек, альбо іншых атрыбутаў каталіцкага вялікдня.

Але яны былі. Ды яшчэ якія!
Аказваецца тут ЗУСІМ няма касцёлаў. Няма тут і цэркваў украінскага патрыярхату. Толькі маскоўскага.

Едзем з Б.. на пошукі вялікодных яек альбо іншай тэматычнай атрыбутыкі. Адразу дамовіліся, што ў цэрквы Маскоўскага патрыярхату, дзе, як кажа Б.. “моляцца за Кірыла”, не заходзім.

У бліжэйшай вёсцы да царквы з галінкамі вярбы ідуць дзве жанчыны ў хустачках. Запыталі ў іх што за царква. Маскоўскі патрыярхат.