ПРА БРЭСТА
“Брэст загінуў 26 чэрвеня. Гэта была нядзеля…
Гэты бой быў 26 чэрвеня пад Лісічанскам. Тады загінула чацвера нашых хлопцаў, двое трапілі ў палон. Яны дагэтуль у палоне.
Я бачыў Брэста апошні раз 23 чэрвеня. Яны якраз ехалі туды – у бок Лісічанска на баявое чарговае. Я, на наступны дзень раніцай, атрымаў дазвол выехаць за межы Ўкраіны для афармлення дакументаў. У мяне канчаліся дакументы па якім я мог жыць у Вільні. Мне трэба было іх працягваць. І вось у гэты дзень 23 чэрвеня я бачыў Брэста, хлопцаў апошні раз. Яны на аўтобусе паехалі на фронт.
Брэста я запомніў як вельмі добрага камандзіра. Лазавое… Тое, што ў гэтым баю за Лазавое 27-га траўня ніхто не загінуў – 50 адсоткаў вязення, удача як на вайне звычайна бывае. І 50 адсоткаў тое, што Брэст быў добрым камандзірам.
Я пра яго магу сказаць, што гэта сапраўдны чалавек у тым сэнсе, што, ведаеце, ен не быў двулічным. Было бачна, што калі вось ен кажа – ен гэта кажа шчыра. Не было там нейкага двайнога дна ў яго. Мне гэта падабаееца… падабалася вельмі.
Для мяне, каб вы разумелі, Брэст – гэта, у першую чаргу, вялікая страта для Беларусі. Гэта сапраўдны сын Беларусі быў, на мой погляд. Ен жыў ідэяй вызвалення Беларусі. І пасля вызвалення Ўкраіны я б з гэтым чалавекам на край света пайшоў бы.”
31 сакавіка 2023-га, “Кусь”
З інтэрв’ю байцоў батальена “Волат” палка Каліноўскага украінскаму медыя ТСН (https://youtu.be/r3p9KmUqP-4).