ІМБРЫКЗ таго моманта, як я апынуўся на вайне ва Ўкраіне, я перастаў піць гарбату. Акрамя што той, як…

ІМБРЫК

З таго моманта, як я апынуўся на вайне ва Ўкраіне, я перастаў піць гарбату. Акрамя што той, якую звычайна робяць у школьных сталовых.

Ня ведаю чаму так. Але факт.

12 красавіка 2023-га, Усход Украіны. Беларускае слова наступнага дня – “імбрык”. Ніколі раней не чуў такога. Аказваецца гэта чайнік, але не звычайны, а заварны.

Незнайшоўшы імбрык у зоне бачнасьці, вырашыў пашукаць яго на рынку ў Краматорску, куды мы заехалі з Ваяром за прадуктамі.

Набыў кампактны бялюткі імбрык за 350 грывень і, па прыезду да месца размяшчэння, заварыў у ім звычайны пакецік гарбаты.

Сфатаграфаваў і пераліў настоеную ў імбрыку гарбату ў аднаразовы пластыкавы стаканчык. Дабавіў крыху цукра.

Такой смачнай з насычанымі адценнямі густу гарбаты я, здаецца, ніколі не спрабаваў! Хлопцы таксама зацанілі.

“ВЫ НЕ ЛЮБІЦЕ ГАРБАТУ? – ВЫ ПРОСТА НЕ ЎМЕЕЦЕ ЯЕ ПРЫГАТАЎЛЯЦЬ!” – напаўжартліва адказаў я Ваяру, які быў прыемна здзіўлены адрозненнем смаку гарбаты, заваранай у імбрыку.